Экскурсія на адно з самых вядомых вытворчых прадпрыемстваў Еўропы - "Граніт"
02.10.2023Цёплым восеньскім днём вучні Ставоцкай школы наведалі адно з самых вядомых вытворчых прадпрыемстваў Еўропы - ВП па здабычы і перапрацоўцы шчыльных горных парод "Граніт".
Дзецям было цікава ўбачыць тэхналагічны працэс, прыгожыя краявіды, магутныя машыны гранітнага кар'еру. Музей пазнаёміў з гісторыяй прадпрыемства.
Кожны ўдзельнік экскурсіі атрымаў пашпарт падарожніка.